Белорусский государственный концерн пищевой промышленности БЕЛГОСПИЩЕПРОМ

PDA
Рус En
ОАО «Лидапищеконцентраты» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка»

Новости

26.10.2018

Гомель вітае гасцей

Хлебам  ды соллю частавалі дарагіх гасцей на адкрыцці Першай выставы рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Паспрабаваць прадукты нацыянальныя прадпрыемствы прапаноўваюць падчас дэгустацыі.

Але ж пачынаюцца мерапрыемствы недалёка ад гомельскага Палаца спорта. На вуліцы Юбілейнай, як і абяцалі, гандляры і рамеснікі ў нацыянальных вопратках сустракаюць гасцей свята.  І імкнуцца здзівіць незвычайнымі вырабамі, аналагаў якім нідзе не знойдзеш. Але ж мы пашукаем…

… І магчыма пабачым штосьці такое ў самой выставачнай зале. Амаль паўтары сотні прадпрыемстваў з дзвюх краін прыехалі на форум, каб заключыць ўзаемавыгадныя пагадненні і знайсці цікавыя для сваіх спажыўцоў прапановы. І, здаецца, што ёсць кантакт.

Магчыма, у 2019 годзе супрацоўнічаць краіны пачнуць яшчэ актыўней. За апошнія два гады таваразварот Беларусі і Украіны значна павялічыўся. За восем месяцаў 2018 -  гэта лічба склала больш за тры з паловай мільёны долараў.  Нагадаю, што ўчора прайшло пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва і перамовы кампаній дзвюх краін.

Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” на выставе прадстаўляюць 7 прадпрыемстваў.

Адным з першых учора сустракаў гасцей айчынны “Спартак”. Беларускія прыгажуні шчодра частавалі цукеркамі на любы густ. Акрамя таго, наведвальнікам выставы прадставілі новыя шакаладныя “калекцыі” і серыю зімовых падарункаў.






































ААТ “Драждавы камбінат” прапануе гасцям свята лістоўку з кулінарнымі рэцэптамі, у аснове якіх новая распрацоўка прадпрыемства – “Скарапёк”. Зацікаўленыя гаспадыні адзначаюць, што прадукт на прылаўках бачылі і адназначна набудуць такі карысны інгрэдыент. Памятаюць і трымаюць “пад рукой” і звычайныя дрожджы.








































Чарга стаіць і каля выставы з дзіцячымі прысмакамі. Брэнд пад назвай “Непоседа” ад Клецкага прадпрыемства “Гама густу” матулі ведаюць добра. Таму спыняюцца паспрабаваць і натуральныя сокі, якія выпускаюць на заводзе. У лідэрах – маркоўны і бруснічны напоі. Для дзетак выбіраюць толькі лепшыя прадукты, а значыць – сумнявацца ў якасці не прыходзіцца. А вось мужчынам па душы прыйшоўся яблычна-вінаградны сок.


















Але ж галоўнае, што выстава – гэта добрая пляцоўка, дзе можна паразмаўляць з прафесіяналамі, якія ведаюць кожную дэталь пра свой прадукт. Падказваюць і адрасы фірмовых магазінаў, і склад вырабу, і нават тое, што яшчэ трэба абавязкова паспрабаваць.

Адзначаюць замежныя госці  якасць і смак зефіру і мармеладу “Чырвонага мазыраніна”. Дарэчы, ужываць ласунак можна на працягу шасці месяцаў, але на паліцах крамаў столькі ён не затрымліваецца. Акрамя таго, прапануюць паласавацца і цукеркамі. 
















А вось што менавіта прыйдзецца да спадобы замежным бізнэсмэнам і спажыўцам, даведаемся па выніках перамоваў і колькасці  ўзаемавыгадных пагадненняў.

Все новости
Концерн "Белгоспищепром"

Приёмная:
+375 17 285-03-96
Канцелярия:
+375 17 327-34-83
+375 17 327-83-31 (факс)
Телефон "горячей линии"
+375 17 223-87-40
Почтовый адрес: 220006, г. Минск, ул. Аранская 6
Мы на Facebook
www.facebook.com

Мы В Контакте
vk.com

Мы на YouTube
www.youtube.com

Режим работы: 9.00 - 18.00
Обеденный перерыв:
13.00 - 14.00
Выходные дни: суббота, воскресенье

Последние новости
Каталог предприятий Вакансии

Интернет-ресурсы

Все ресурсы