Белорусский государственный концерн пищевой промышленности БЕЛГОСПИЩЕПРОМ

PDA
Рус En
ОАО «Лидапищеконцентраты» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка» Фабрика «Коммунарка»

Новости

21.02.2019

Дзень роднай мовы!





























Давайце складзём свой невялічкі слоўнік самых карысных, смачных і непаўторных слоў у беларускай мове.

Цукар - Сахар 
Алей - Масло 
Цукеркі - Конфеты 
Кавярня - Кофейня
Смачна - Вкусно
Ровар - Велосипед
Калыханка - Колыбельная
Мара - Мечта
Летуценнік - Мечтатель
Натхненне - Вдохновение
Знічка - Звезда
І, зразумела, ..... Каханне  (перакладу не патрабуе).


Мы спадзяёмся, што ўспаміны натхнілі Вас на творчасць. Давайце зараз узгадаем і некалькі самых прыгожых, пяшчотных і маляўнічых твораў беларускіх мастакоў слова.

Яўгенія Янішчыц
Ты пакліч мяне. Пазаві...


Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.


Рыгор Барадулін
Трэба дома бываць часцей


Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.


Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер*
Запускае руку да пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
І адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
І не страціў святое штосьці.


Іван Мележ
"Людзі на балоце"


Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма, - сціплая, непрыкметная, за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець маладым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.."

Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!


Все новости
Концерн "Белгоспищепром"

Приёмная:
+375 17 285-03-96
Канцелярия:
+375 17 327-34-83
+375 17 327-83-31 (факс)
Телефон "горячей линии"
+375 17 223-87-40
Почтовый адрес: 220006, г. Минск, ул. Аранская 6
Мы на Facebook
www.facebook.com

Мы В Контакте
vk.com

Мы на YouTube
www.youtube.com

Режим работы: 9.00 - 18.00
Обеденный перерыв:
13.00 - 14.00
Выходные дни: суббота, воскресенье

Последние новости
Каталог предприятий Вакансии

Интернет-ресурсы

Все ресурсы